Минский форум
Вернуться   Минский форум Дневники Тамара Кошевая


Здравствуйте, Гость! Вы находитесь в сообществе Минского форума.
Для размещения своих сообщений пройдите бесплатную регистрацию.

Оценить эту запись

Паэзіяй кранутая душа...

Запись от Тамара Кошевая размещена 19.08.2010 в 16:17

Прывітанне, сябры і госцейкі мае!
Пачну з таго, што я не беларуска і навогул, мову ў школе не вывучала. З свайго вопыту ведаю: немагчыма прымусіць чалавека загадамі, альбо якімсьці пакараннем вывучыць мову, на якой ён не хоча размаўляць, ужо не кажучы пра тое, каб на ёй думаць. Да таго ж памятаю, як у савецкі час беларуская мова лічылася ледзь не моваю другога і нават трэцяга гатунку.
Да дзяцей, якія мелі размаўляць на рускай мове з беларускім акцэнтам, аднакласнікі ставіліся нават з нейкай пагардай, дражнілі крыўдными словами. Міжволі ў дзіцячых галовах адкладвалася думка аб тым, што беларуская мова ніжэйшая за рускую і размаўляць на ёй не гожа.
Вось і прыйшлі мы да таго, да чаго імкнуліся. Ёсць у нас самастойная, незалежная дзяржава -- кавалачак былой вялікай Радзімы. Ёсць наша Белая Русь. А мова беларуская як пакутавала, так пакутуе і сёння.
Хто выказвае пратэсты супраць мовы? Ды тыя самыя дзеці савецкіх часоў, якія ўжо даўно выраслі, сталі бацькамі, а некаторыя нават бабулямі і дзядулямі. І тыя самыя дзеці, якіх дражнілі за беларускае прамаўленне рускіх слоў, перадаюць такім чынам свой былы страх і няўпэўненасць ужо сваім дзецям і ўнукам.
Выйсце з гэтага становішча, на мой погляд, утрымоўваецца ў развіцці айчыннай літаратуры і мастацтва. Лічу, што паэзия, проза, песні, п'есы на сапраўднай сакавітай беларускай мове здольныя прыахвоціць нашых цяперашніх дзяцей і падлеткаў да мілагучнасці беларускага маўлення.
Мне, як і другім рускамоўным людзям, трохі складана бегла размаўляць па-беларуску. Да таго ж у мяне няма моўнага асяроддзя, каб практыкавацца ў гутарках. Але ў мяне ёсць другое -- мае вершы на беларускай мове, у якія я ўкладаю ўсю маю любоў да гэтай цудоўнай мовы і ўсё асэнсаванне яе годнасці і не пераходзячых каштоўнасцяў.
Хутка выйдзе мая новая кніга вершаў на беларускай мове, а пакуль што я запрашаю наведаць мой невялікі паэтычны альбом, які час ад часу будзе папаўняцца.
Прыэмнага чытання!
Тамара Кашавая

ХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХ ХХХХХХХХХХХ
ХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХ ХХХХХХХХХХХ

Белы аркуш паперы

Згінь, лянота без меры!
Гэй, няўпэўненасць, згінь!
Белы аркуш паперы,
Я пяю табе гімн!

Шлях надзеі і веры –
У тваёй баразне.
Белы аркуш паперы,
Ты чакаеш мяне.

Каб без жалю і смутку
Мае думкі пайшлі
Па чысцютка-бялюткай
Бездакорнай раллі.

Ты прымаеш з даверам
Зерне слоўкаў маіх.
Белы аркуш паперы,
Тут мы толькі ўдваіх.

Ты адзіны, хто ведаў
Пра каханне-любоў,
Пра адчай маіх бедаў,
Цяжкасць думак і слоў.

Ты адзіны, хто ўсцешваў
Мае ночы і дні,
Бо святло маіх вершаў –
Ад тваёй чысціні.



Я з таго пакалення…

Мілагучнасць маўлення ўспрымаць не “пантова”,
Я з таго пакалення, што цуралася мовы.

Я з таго пакалення, што крычала: “Дзяроўня!”,
Не дай бог, загаворыць па-вясковаму роўня!

На палях угнаенняў брыдкі пах, а не водар,
Я з таго пакалення, дзе сялянства – не гонар.

Корміць пашу насеннем хлебаробская сіла…
Я ж з таго пакалення, што Краіна ўскарміла!

Дзяўчынё гарадское, украінка – ды й годзе! –
Як я смачна чытала пра “людзей на балоце”!

Суткі седзячы колам, не выходзячы з хаты,
Як рыдала я ўголас ад “Альпійскай балады”!

Апякала навала, гора ціснула скроні,
Быццам сэрца трымала я на ўласнай далоні…

Час кідаці каменне, час збіраці каменне…
Так балюча-балюча за маё пакаленне…

Мне за боль несуцешны, Бог, памылкі закрэслі!
За любоў, і за вершы, і за светлыя песні.

Што каштоўнага маю, я з адказнасцю сталай,
Як гусляр, праспяваю ля “Кургана” Купалы.



Ваўкавыск – радзімка Беларусі
(1000-годдзю горада прысвячаю)

З глыбінь вякоў, з глыбінь часоў паганскіх
Ляціць твой стогн і покліч баявы,
Праслаўлены – у песнях і паданнях –
Мой родны горад, любы Ваўкавыск.

Тут полымя ўзлятала і сцішала,
А людзі сеялі і пажыналі хлеб,
Тут быў Міндоўг*, і сын яго Вайшалак*,
І наш уласны ваўкавыскі – Глеб*.

Тут памятаюць замчышчавы* пліты,
Што параслі травою і галлём,
Як пасланцы ад Рэчы Паспалітай
Ягайлу* абвясцілі каралём.

Адсюль, каб край быў вольны і багаты
І мірна жыў сярод сваіх бароў,
Вялікі Вітаўт* на палі Грунвальда
Харугву ваўкавыскую павёў.

Ты помніш, горад, слаўныя імёны!
Як ты ўздымаў свой гонар векавы,
Калі прымаў палкі Баграціона,
Што выгналі французаў ад Масквы!

І як усмешкай зіхацелі твары,
Калі твае вярталіся сыны,
І як лічылі страты і ахвяры
Апошняе Айчыннае вайны..

Я да зямлі далонню дакрануся,
Я правяду рукою па траве,
Пачую, як пчала звініць у лузе,
Як волат-зубр у гушчары раве.

Як ранішні туман рачулку мые,
Убачу я на досвітку, але...
Ізноў плывуць стругі па Ваўкавыі
У Рось, у Нёман, і яшчэ далей...

А з далечы, як прывід чорнай хмары
І як увасабленне цёмных сіл,
Ізноў ляцяць візготныя татары,
І стрэлы захінаюць небасхіл.

Кавалак ласы, хто ж цябе не ведаў!
На скрыжаванні свету – лёс такі!
Таму душу тваю палілі шведы,
І цела распіналі крыжакі.

А людзі, сэрцам тоячы трывогу,
На капішчах, у цэрквах, як маглі,
Маліліся Пяруну і Дажджбогу,
Маліліся Хрыстосу і зямлі.

Ах, Божа ж мой, дзіцятак нарадзіць бы,
Пакуль не засцяць неба крумкачы!..
У час кахання і ў часы малітвы
Ляжалі подруч вострыя мячы.

Кіпела за навалаю навала...
Зямелька прашчураў, зямля маіх бацькоў,
Ты пот і кроў іх у сябе ўвабрала,
Агонь і попел дзесяці вякоў...

Я прыпаду шчакою да пагорка,
Да сонца, і да зорак у начы,
Адчую, як тут соладка і горка
Зямлю сваю любілі крывічы...

Нам выпаў лёс у часе і прасторы
Для добрых спраў і для лагодных слоў.
Глядзіце, як адроджаны наш горад
Ляціць да зор пад крыламі буслоў!

Глядзіце, як світанкавай парою,
Вітаючы вас, любыя мае,
Над старажытнай Шведскаю гарою
Ярыла-сонца радасна ўстае!

Мой Ваўкавыск, радзімка Беларусі,
Твой герб з ваўком, як радавы татэм!
Перажылі мы войны, і спакусы,
І шмат чаго яшчэ – перажывем!

Мы ўсе адной зямлі, крыві і роду,
Не знішчыць нас ніякі землятрус,
Сучаснік мой, нашчадак мой, і продак,
Зямляк, ваўкавычанін, беларус!


*Міндоўг – Вялікі князь Літоўскі.
*Вайшалак – сын Міндоўга, княжыў у Ваўкавыску.
*Глеб Ваўкавыскі – першы мясцовы князь па летапісу.
*замчышчавы – Замчышча – адно з узвышшаў Шведскай гары, на якім знаходзіліся княжыя харомы. Разбураныя падчас нашэсця крыжакоў.
*Ягайла – Вялікі князь Літоўскі. Заснавальнік польскай каралеўскай дынастыі Ягелонаў.
*Вітаўт – Вялікі князь Літоўскі.

22 сакавіка 2005 г.
Размещено в Без категории
Просмотров 2649 Комментарии 7 Редактировать метки Отправить другу ссылку на эту запись
Всего комментариев 7

Комментарии

  1. Старый комментарий
    Аватар для Lisica
    Спасибо за запись!

    >>>Да таго ж памятаю, як у савецкі час беларуская мова лічылася ледзь не моваю другога і нават трэцяга гатунку.

    Когда-то английский язык считался языком низшего сословия, старались говорить на французском (породистом) на балах даже в самой Англии. Сейчас это самый популярный и распространённый язык мира. Будем надеяться, наш язык тоже не умрёт..

    Единственный способ вернуть родную мову народу - вести преподавание в школах на белорусском по всем предметам, моё мнение..
    permalink
    Запись от Lisica размещена 19.08.2010 в 16:29 Lisica вне форума
  2. Старый комментарий
    Аватар для Тамара Кошевая
    Не думаю, что насильственное введение преподавания на белорусском языке поможет решению проблемы. Дети при поступлении не на гуманитарные факультеты испытывают трудности при сдаче экзаменов в отечественные ВУЗы, не говоря уже о поступлении в российские. Преподавание ТОЧНЫХ наук на русском я только приветствую. Всемирная история, география и химия тоже, считаю, должна преподаваться на русском, а история и география Беларуси -- на белорусском. Тогда у детей не будет возникать проблем с терминологией, они будут знать её на двух языках.
    Другое дело, что белорусскому языку и литературе должно быть отведено столько же, или больше часов, чем русскому -- это да. Плюс факультативы по изучению не только литературного наследия, но и интересных произведений современных белорусских авторов.
    permalink
    Запись от Тамара Кошевая размещена 20.08.2010 в 10:51 Тамара Кошевая вне форума
  3. Старый комментарий
    Аватар для руссалка
    Спасибо за стихи.Белорусский язык очень красивый.
    permalink
    Запись от руссалка размещена 20.08.2010 в 17:22 руссалка вне форума
  4. Старый комментарий
    Аватар для Тамара Кошевая

    Певучесть белорусского языка

    Да, конечно, он певуч и благозвучен, если нарочно не утрировать и огрублять особенности написания и произношения
    дж-, дз-, ч, ц, г...
    permalink
    Запись от Тамара Кошевая размещена 21.08.2010 в 20:03 Тамара Кошевая вне форума
  5. Старый комментарий
    Аватар для Тамара Кошевая

    Жменька жартоўных вершаў...

    Ода Аўдзеевай лазні

    Цела абдымае жарам –
    Ці то п’яны, ці цвярозы!
    Ой, ты, лазня з лёгкім парам!
    Ой, ты, венічак з бярозы!

    І душа тут маладзее,
    І распарваюцца косці…
    Ходзім да дзядка Аўдзея
    Мы у лазню – як у госці!

    Квасу плёхне на каменне –
    Пар струменем узнясецца!
    Счырванееш за імгненне
    І мацней заб’ецца сэрца.

    Ад касцей адстане мяска,
    Бы то студзень даварыўся,
    Расквітнее, нібы краска,
    Змаладзелая Марыся.

    Ну, а потым… потым дзедка
    Б’е нас венікам без жалю,
    Б’е мяне, Марыську, Светку,
    Сала выбівае з Галі…

    На паліцы з той нагоды
    Дух адзінства паміж намі –
    Стогнуць дзеўкі з асалоды
    Пад такімі бізунамі!

    Сажалка каля ўваходу
    Падаецца пэўным раем,
    Мы з той лазні не выходзім,
    А папросту выпадаем!

    Каб крыху ахаланіцца,
    Мы на дно ідзем каменнем…
    Здавальнелы дзед смяецца,
    Каля дзевак ходзіць пеўнем…

    Ох, дзядуля, кат мой любы,
    Хто ж прылюдна ўсіх цалуе!
    Пападзе ад бабы Любы,
    Баба Люба не даруе!

    - Не-е, кабеткі, не кажыце!
    Помніць Любачка і знае:
    Як кахаў яе – у жыце! –
    Так дагэтуль и кахаю.

    І якая ж, дзеткі, свара,
    І якія ж там пагрозы,
    Калі лазня з лёгкім парам,
    Калі венічак з бярозы!


    Графаману

    Ты верш майструеш, а не пішаш,
    Яго скрыпіш, а не пяеш!
    Самаўпэўненасць і пыха.
    Якая крытыка? А дзе ж!

    Варушыш слоў няўдалых скрыню,
    З халтураю ляціш у друк.
    Ушчэнт парве цябе гардыня,
    Кали не спынишся, сябрук!

    Узносіш ты сябе да неба,
    Ды зразумела я даўно:
    Аснова графаманскай глебы –
    Не угнаенне, а… яно!


    Закатаваная святамі

    Святочныя насталі дні,
    Якіх ужо даўно чакалі,
    Сярод агульнай мітусні
    Плыву, нібы на ўласнай хвалі.

    Магу я хоць на нейкі час
    Забыцца на гулянку тую,
    Як хораша, што ў гэты раз
    Мерапрыемствы не рыхтую!

    Для весялейшага жыцця
    Ляціць народ на плошчу з хаты…
    О, людцы, вам усім няўцям,
    Як могуць надакучыць святы!

    І, можа быць, упершыню
    Імкнуся я праз плынь людскую –
    У другі бок, у цішыню,
    Дзе не пяюць і не святкуюць.

    Прыемна мне забіцца ў кут,
    У самыя лясныя нетры,
    Тут, у карункавым цяньку
    Трымціць гарачае паветра.

    Штылюе неба нада мной,
    Хаду спыніла хмарка-ветразь,
    А на прагаліне лясной
    Цвіце і млява пахне верас.

    Пад цвірк шчагла і вераб’я
    Пішу да новай песні ноты…
    Сам на сам тут душа мая
    Святкуе слодыч адзіноты!
    permalink
    Запись от Тамара Кошевая размещена 23.08.2010 в 10:44 Тамара Кошевая вне форума
  6. Старый комментарий
    Тамара! Ваше владение беларускай мовай на выском поэтическом уровне!
    Я - беларус. И чую, як гэта ВЫСОКА!
    Но сам вот сочиняю только на русском...
    Дай Вам Божа поспехау!!!
    permalink
    Запись от Анатолий П. размещена 04.10.2010 в 19:47 Анатолий П. вне форума
  7. Старый комментарий
    Аватар для Тамара Кошевая
    Спасибо, Анатолий! Если вам понравились стихи, то на сайте стихи.ру у меня есть папка белорусских стихов и в частности поэма-легенда "Каханне ваўкалака".
    permalink
    Запись от Тамара Кошевая размещена 08.10.2010 в 00:30 Тамара Кошевая вне форума
 

©2006 - 2018 MinskLife.net
Powered by vBulletin® Version 3.8.4
Copyright ©2000 - 2018, Jelsoft Enterprises Ltd.
Content Relevant URLs by vBSEO ©2010, Crawlability, Inc.