Минский форум
U need a new flash player.
Форум || Знакомства     

Вернуться   Минский форум О смысле жизни и о домашних тапочках Поэзия и Проза

Поэзия и Проза Искусство вокруг нас.


 
Опции темы Опции просмотра
Старый 27.05.2006, 00:11 #1    
Аватар для DmitryGV
Только заглянул

Регистрация: 08.03.2006
Сообщений: 9
Возраст: 25
Репутация: 10
По умолчанию Беларусь

Беларусь.

Яна сінявокімі крыламі,
Спрабуе ўзляцець ды ўспрыняць.
Ды толькі шматлікія дэманы
Вакол нерушыма стаяць.

Рагочуць ды брыджуць слюною,
Здаецца, ім не паняць -
Радзіма мая не здаецца!
Радзіму маю не адняць!

Радзіма мая - нібы сонца,
Радзіма мая - гэта лёс,
Яе, бел-чырвона-бялёвую,
Пачуй, ды пакайся ўсур'ез!

Яе, блакітную, сумную,
Нам бы на рукі ўзняць,
Радзімы ўсмешку чароўную,
Нам бы яе захаваць!

Адчуй, якая цудоўная
Мова краіны тваей -
Ласкавая, мудрая, пленная -
Дык барані, не рабей!

Дык барані, і ня думай!
Некаму больш бараніць,
Сонейка, цеплае сонейка,
Хутка і нам засвяціць!

2006.05.25
__________________
З павагай, Зміцер.

Старый 27.05.2006, 01:26 #2    
Аватар для iam
Местный

Регистрация: 20.02.2006
Сообщений: 710
Возраст: 22
Репутация: 175
По умолчанию Re: Беларусь

малайца - Твой верш?

Старый 02.06.2006, 19:36 #3    
Аватар для DmitryGV
Только заглянул

Регистрация: 08.03.2006
Сообщений: 9
Возраст: 25
Репутация: 10
По умолчанию Re: Беларусь

Так.
__________________
З павагай, Зміцер.

Старый 04.06.2006, 16:02 #4    
Аватар для знакомая
Только заглянул

Регистрация: 05.03.2006
Сообщений: 22
Возраст: 22
Репутация: 10
По умолчанию Re: Беларусь

неплохо)):xgood:
__________________
о небо ещё никто не разбивался(с)

Старый 24.07.2006, 16:41 #5    
Аватар для DaRiaNaLi
Только заглянул

Регистрация: 24.07.2006
Сообщений: 5
Возраст: 19
Репутация: 10
По умолчанию Re: Беларусь

Сапраудны патрыёт!))
__________________
Все больше людей нашу тайну хранят...

Старый 08.10.2006, 01:59 #6    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 28.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Беларусь

Эх.... добра, пакідаю свае вершы. Кали ласка, скажыце, ці спадабалася Вам.



Маёй мацi – Беларусi –
Спела б калыханку я.
Спела б я, заплакаўшы,
Больш маўчаць не здольная.

Пра сыноў, катуемых
У сутарэннях з кратамi.
Пра сыноў, катуемых
Нелюдзямi – катамi.

Пра дачок, не бачыўшых
Доўга неба вольнага.
Пра дачок, пабачыўшых
Сцены, столь астрожныя.

Пра людзей, што звыклыя
Да той чаркi з шкваркаю.
Пра людзей, што дзiкiя:
Клiчуць ката “батькою”.

Пра людзей, што вольныя,
Быццам птушкi з выраю.
Пра людзей, што здольныя
Адрадзiць Краiну.

Пра людзей, што моляцца
Езусу й Марыi.
Пра людзей паломнiцтва
Да Святынi ў Рыме.

Пра людзей, што ўжо сканалi,
Але не забытыя.
Пра Святынь, што з неба ззяюць,
Як Васiлiй Быкаў.

Пра свiтанне шэрае,
Што пакуль ледзь тлее,
Але шчэ нямнога –
I яно сагрэе!

Але шчэ нямнога –
I ўзыдзе сонца,
Раскiне ўсе промнi,
Загляне ў аконца!

Пра зямлю гаротную,
Слёзы выцiраючы,
Я спяю пранiклiва,
Боль у грудзях трымаючы.

Буду пець я цiхенька,
На палову голасу,
Бо яна стамiлася,
Бедная матулечка!

Беларусь, радзiмая!
Колькi шчэ пакутаваць?
Адкажы мне, мiлая!
Адкажы, староначка!

Бо жыцця пакуты ўсе
Я гатова вытрымаць,
Толькi б ведаць, што калiсьць
Станеш ты Свабодная!

Станеш зноў ты Белая,
Горда ўздымеш голаў свой,
Станеш Незалежная,
Мацi беларуская!

Будзеш зноў лiстом кляновым,
Што так вока радуе,
Белым, з кропляй крывi ўпопер,
З коннiкам узброеным!

I краiна ажыве!
Чуеце вы, людзi?!
Будзе цесна тут журбе,
Зажыве народзе!

Будзе зноў журчаць наўкол
Мова беларуская!
Будзе гонар – будзе зноў! –
Што МЫ – БЕЛАРУСЫ!!!

* * *

Бывай, ранейшае жыццё,
Бывай, ранейшая Краіна!
Ужо адыходзяць у небыццё
Цяжкія думкі, ва ўспамінах
Маіх мільгае мой народ,
Што жыў, бы ў труне: без паветра
Ён дыхаў, піў замкнутым ртом,
Глядзеў усляпую ў злое неба.
Але ж настаў той час, калі
Ужо не хапае труны гэтай,
Ужо хочацца на Свет – туды,
Дзе буде сонца, дождж і вецер.
Дзе можна дыхаць на ўсю моц,
Глядзець адкрытымі вачыма
І піць ваду засмаглым ртом,
І ведаць, што мая Краіна –
Краіна не гнілых балот,
Краіна не заўсёднай цемры –
Краіна белых берагоў,
Дзе трэба жыць, змагацца, верыць!


***

Нянавісць, Нянавісць!
Ты ў сэрцы маім!
Ў смутак, і горыч –
Усё ў адным!

Свабода, Свабода!
Ты чуеш мяне??
Я, людзі, народзе –
Мы прагнем цябе!

Надзея, Надзея!
Не кіну цябе!
Ты свеціш у цемры
Агменем у руцэ!

Краіна, Краіна!
Ужо годзе маўчаць!
Уздыміся з каленяў!
Пачні размаўляць!

Змагайся, змагайся,
Гаротны народ!
Прайдзем мы са зброяй
Праз смугу, прыгнёт!

На зло ўсім катам
Няшчаснай зямлі
Уратуем Краіну,
Дзе ўсё на крыві!

Я веру – так будзе!
Усім вам клянусь!
Жыве наша Мова!!!
Жыве Беларусь!!!

Добавлено через 2 минуты
Дарэчы, дзякуй Вам, Зміцер, за вашы вершы! Яны цудоўныя!!



Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы
Опции просмотра
Комбинированный вид Комбинированный вид

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять файлы
Вы не можете редактировать сообщения
Быстрый переход

©2006 - 2008 MinskLife.net
Powered by vBulletin® Version 3.6.8
Copyright ©2000 - 2008, Jelsoft Enterprises Ltd.