Минский форум
U need a new flash player.
Форум || Знакомства     

Вернуться   Минский форум О смысле жизни и о домашних тапочках Поэзия и Проза

Поэзия и Проза Искусство вокруг нас.


 
Опции темы Опции просмотра
Старый 08.10.2006, 01:10 #1    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Трошкі вершаў :)

Падаюць кроплі.
На сэрцы самотна.
Горкія слёзы
Глытаю ўпотай.

Лісце кляновае
Падае долу...
Неба шарэе,
Бушуе, як мора...

Сонца схавалась
Пад коўдру аблокаў...
Хочацца легчы
Мядзведзем у бярлогу...

Дрэвы заснулі.
Азёры ўсе дрэмлюць...
Што ж, да сустрэчы,
Мінулае лета!

Старый 22.10.2006, 14:14 #2    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Беларускія дарогі -
Запаветныя шляхі,
Дываны палёў жытнёвых,
Залацістыя стагі,

Люстры сонечных азёраў –
Вочы роднае зямлі,
Стужкі рэчак – ціхіх плыняў –
Жыццятворныя яны!

Крылы млынаў старажытных,
Векапомныя дубы,
Храмы цнотных святых пушчаў,
У іх магутныя зубры,

Неабсяжныя балоты,
Стайкі хмар у вышыні
І нябачныя ніколі
У нябёсах жаўрукі,

На стаўбах ля стрэх вясковых
Гнёзды белых бацяноў,
На пачатку вёскі кожнай
Крыж, убраны рушніком,

Рэшткі замчышчаў літоўскіх,
Валатоўкі – курганы,
Месцы капішчаў паганскіх –

СКАРБЫ НАШАЕ ЗЯМЛІ!

Старый 22.10.2006, 21:13 #3    
Аватар для korish
Местный

Регистрация: 05.09.2006
Сообщений: 381
Возраст: 22
Репутация: 109
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Вельмі спадабалася!!!!!!!!!!!!!

Старый 22.10.2006, 22:11 #4    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

дзякуй за цёплы водгук!)
вось бы ўсе, хто чытае мае вершы, пісалі водгукі!
падабаецца/ не падабаецца - мне цікава ведаць вашы меркаванні!

Старый 05.11.2006, 20:54 #5    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Пакутую сам–насам.
Боль душы мне нічым не згасіць.
Палае сэрца –
Слязьмі не заліць....

Навошта мне сэрца??
Нашто мне дано?
Каб у грудзях ад болю
Сціскалась яно?

Навошто мне вочы??
Нашто мне яны?
Каб бачыць усё гэта,
Давіцца слязьмі?

Навошта мне голас??
Нашто ён мне дан?
Каб, хочучы крыкнуць,
Заўсёды маўчаў?

Не!! Не для таго ў се пакуты мае!
Не трэба адказаў –
На пытанні свае
Сама вам скажу:

Мне сэрца – кахаць!!
Радзіме сваёй
Гтова аддаць
Я хоць зараз яго!

Мне вочы – каб бачыць
Куток родны свой!
Каб, дзе ні была я,
Цягнула дамоў!

І голас мне дан
Каб крычаць на ўвесь Свет:
Краіна!! Радная!!
Не згінеш ты, НЕ!!

Старый 05.11.2006, 20:54 #6    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Мая Мова тады толькі дыхае,
Калі дзеці ў дзіцячым садку
Кажуць “Дзякуй!” настаўніцы мілае,
Што дае па цукерцы ў руку.

Мая Мова тады толькі дыхае,
Калі хлопец дзяўчынцы-красе
На спатканні пад іваю дзікаю
Скажа ціха: “Кахаю цябе!...”

Мая Мова тады толькі дыхае,
Калі маці, кладучыся спаць,
Немаўлятка свайго над калыскаю
Будзе спевам радным калыхаць.

Смагу Мова мая заспакоіць,
Калі людзі адзі аднаму
Пры сустрэчы заўжды будуць мовіць:
“Добрай раніцы! Добрага дню!”.....

Дык давайце жа, людзі, напоім
Маці родную – Мову сваю!
Глыток свежага ветру падорым,
Уратуем, не кінем адну!

Хай гучыць сакавітае слова,
Па абшарах зямных хай ляціць!!
З кожных вуснаў хай чуецца Мова –
Размаўляйце і дайце ёй жыць!!!

Старый 12.11.2006, 01:47 #7    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Ванна. Усё цьмяна.
Свечкі гараць,
Трэскаюць ціха,
Быццам дрыжаць..

Цені на сценах,
Цені на столі
Быццам жывыя
Бягуць па пакоі..

Пара, як дым,
Напаўняе паветра.
Горача целу,
У вачах толькі цемра..

Свечка, як човен,
Лунае між хваляў.
Полымя ціхне –
Яна дагарае..

Вейкі змыкаюцца,
Думкі знікаюць.
Зёлак запаленых
Пах усё дурманіць...

Старый 12.11.2006, 01:47 #8    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Гэты верш –
Усім рэчам на нашай Зямлі,
Што мы бачам штодзённа,
З намі побач яны:

У кватэрах, на дахах,
У дварах і садах,
На прыпынках і гмахах,
У кішэнях, руках

Яны створаны людзьмі,
Так увесь час і жывуць.
Пралятаюць стагоддзі,
А яны існуюць -

Гэта келіх, што поіць
Кожнай раніцай Вас,
Гэта ліфт, што Вас возіць
З сутарэння на дах

І ліхтар на прыпынку,
Што дае вам святло,
Свеціць без перапынку
Усім завеям назло,

Гэта Ваша падушка –
Дорыць Вам слодыч сноў,
Сагравае Вам вушка,
Дае выспацца зноў,

Гэта цвік, што трымае
Сваёй шыяй карціну,
Гэта лямпа, што ззяе
Па прымусу на кнігу,

Гэта лесвіцы шэрай
У пад’ездзе прыступкі,
Усе пацёртыя часам,
Чалавечым абуткам

І гадзіннік, што ходзіць
Кіламетры за дзень,
І люстэрка, што дорыць
Вам усмешкі прамень,

Гэта Вашыя тапкі,
І відэльцы, й нажы,
Самалёты і танкі...
Паспрабуй падлічы!

Гэта рэчы, якія
Усё жыццё служаць нам,
Яны ж тожа жывая –
Любяць ласку, пашан.

Хоць бы дзень адпачынку
Падарылі ім людзі –
Хоць улетку, хоць узімку –
Хай хоць раз свята будзе!

Хай сыдуць з свайго месца,
Хай жа сходзяць у кіно,
Хай спаткае нявеста
Жаніха тут свайго!

Тады, можа, на Свеце
Будзе шчасця паболей,
Калі нават у рэчаў
Будзе часам “Дзень Волі”!

Старый 12.11.2006, 13:53 #9    
Аватар для youna
Местный

Регистрация: 06.11.2006
Сообщений: 656
Возраст: 20
Репутация: 155
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

захапляе....
мне падабаецца
__________________
Хочешь избежать критики - ничего не делай, ничего не говори и будь никем.

Старый 12.11.2006, 17:29 #10    
Аватар для EVA
Пользователь

Регистрация: 27.01.2006
Сообщений: 50
Возраст: 19
Репутация: 40
По умолчанию Re: Трошкі вершаў :)

Дзякуй!



Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять файлы
Вы не можете редактировать сообщения
Быстрый переход

©2006 - 2008 MinskLife.net
Powered by vBulletin® Version 3.6.8
Copyright ©2000 - 2008, Jelsoft Enterprises Ltd.