Минский форум
U need a new flash player.
Форум || Знакомства     

Вернуться   Минский форум О смысле жизни и о домашних тапочках Поэзия и Проза

Поэзия и Проза Искусство вокруг нас.


 
Опции темы Опции просмотра
Старый 20.05.2006, 01:21 #1    
Аватар для DmitryGV
Только заглянул

Регистрация: 08.03.2006
Сообщений: 9
Возраст: 25
Репутация: 10
По умолчанию Кагосьці..

Добрыя падзеі..
Добрыя людзі..
Добрыя словы..

Вы памятаеце самае добрае у вашым жыцці? Я – не заўсёды. Ня ведаю, чаму так атрымоўваецца. Але раз пораз находзіць нейкая хваля. І вось, ты ляціш на ёй, і тады ты ведаеш, і нават кажаш сабе – я адчуваю сябе добра!

А як добра адчуваю сябе зараз я! Чаму? І увогуле – чаму гэта б мне адчуваць сябе добра? Дзіўныя рэчы, але ня ведаю адказу на гэтае пытанне.

Ці даўно вы кахалі? А ці кахаеце зараз? Канешне, гэта ж не мая справа.. Але гэта ж так цікава, ведаць што небудзь пра каханне. Ведаць, што яно ёсць, нават мець магчымасць дакрануцца да чалавека, які кахае каго-сці... Каго-сьці... Як жа гучыць гэтае каго-сці! Вы адчуваеце? Я верую, маленькі чалавечак, якога нават не усе з вас і ведаюць, але, што самае галоўнае, які ведае вас, бо ён жыве у вашым сэрцы, раз пораз пераязджаючы у з яго у іншыя месцы, ён гэта чуе! Мабыць наувогуле, прытанцоўвае там, сьпявае, а мо і сябровак запрасіў. Уяўляеце? Танцуюць ды прыгаворваюць:
- Каго-сці, ла-ла-ла! Каго-сці, ух!

Цудная рэч – жыццё. Дзіўна сустракаць людзей, якія ва ўсім упэўнены. Якія лічаць, што ягоныя думкі – гэта ягоныя думкі. Такіх – большасць.. Сумна.

Дык што там наконт чалавечка? Усё ж такі ведаеце? Ну то добра. Паверу. Бо калі б ня ведалі.. Шуткую!

Дарэчы, люблю шуткаваць! А яшчэ люблю спяваць! А яшчэ ...!

Што гэта я сёння разыйшоўся. Нешта нашло.. Гэта ж ня мае думкі! Я вось только сяджу ды друкую. Так, цікава.. цудна... А яшчэ неяк спякотна, балюча. Упершыню пішу на Беларускай мове. Упершыню паспрабаваў перадаць нейкія экзістэнцыяльныя думкі ды адчуванні. Ня ведаю, атрымалася ці не. Але ведаю, што мой чалавек зараз танцуе, сьпявае, і канешне ж, з сяброўкамі:
- Каго-сці, ла-ла-ла! Каго-сці, ух!



Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять файлы
Вы не можете редактировать сообщения
Быстрый переход

©2006 - 2008 MinskLife.net
Powered by vBulletin® Version 3.6.8
Copyright ©2000 - 2008, Jelsoft Enterprises Ltd.